20.02.2018 / 12:47

У Гродне з-за атручвання чадным газам патанула шасцікласніца 8

У панядзелак позна вечарам у рэанімацыю абласной дзіцячай клінічнай бальніцы паступіла 12-гадовая дзяўчынка. Папярэдні дыягназ: стан пасляклінічнай смерці, патапленне, атручэнне чадным газам, паведамляе «Гродзенская праўда».

Як аказалася, школьніца мылася ў ваннай, папярэдне уключыўшы газавую калонку. Як мяркуецца, атруцілася чадным газам, страціла прытомнасць і захлынулася. Работнікі хуткай дапамогі рэанімавалі дзіцяці і ў цяжкім стане шпіталізавалі яе. У аўторак школьніца памерла.

Спецыялісты мяркуюць, што да трагедыі магла прывесці недастатковая цяга ў вентыляцыйным канале і коміне газавага воданагравальніка ў ванным пакоі.

6
Guinness / Адказаць
20.02.2018 / 13:36
дзяўчынка страціла жыццё, бо сусед зверху нішу зрабіў пад халадзільнік, бо яму нада.

дзяўчынцы ужо не.
1
Отож! / Адказаць
20.02.2018 / 13:49
Guinness, не несите чушь!  Это пятиэтажный дом в Гродно в центре и квартира с погибшей девочкой на пятом этаже! Нет никого сверху! Налицо халатность коммунальников, которые не чистят регулярно трубы вентиляции, которые для домов с подогревом воды - не просто блажь, а жизненная необходимость!
0
Олег / Адказаць
20.02.2018 / 14:55
Отож!,подтверждаю. Машины следственного комитета и мчс в центре города, дом указывать не буду. Дом пятиэтажный сталинская постройка. К нам приходил следователь, всех опрашивают. Guinness зачем-то пишет ложь.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру