20.02.2018 / 13:33

Снег у сталіцы афарбаваўся ў мятны колер! 5

Сёння снег ля мінскіх ВНУ раптам афарбаваўся ў бірузова-мятны колер, а паблізу навучальных карпусоў і інтэрнатаў выраслі дзіўныя снежныя фігуры.

Першыя снегавікі былі выяўленыя каля галоўнага корпуса БДУІР на П. Броўкі, 6 ранняй раніцай 20 лютага. Парачка снежных фігур мятнага колеру вітала студэнтаў і выкладчыкаў на газонах паабапал ад уваходу. Замест звычайнага белага колеру гэтыя двое — снегавік-панк і яго таварыш, які стаіць на галаве, — былі выфарбаваныя ў мятнае адценне — як і снег вакол.

Цэлая кампанія ў складзе адразу шасці снежных фігур аб'явілася пад вокнамі Студэнцкай вёскі. Кожны знайшоў сябе занятак па душы: ныраць з аквалангам, катацца на лыжах або танцаваць дыска. Але мяркуючы па хэштэгу #простотакхочется на снезе, усе яны выдатна адчувалі сябе ў такім стане. І сапраўды, чаму б і не, калі так хочацца?

Яшчэ тры падобныя снежныя фігуры з'явіліся ў скверы побач з галоўным корпусам БДЭУ на Партызанскім праспекце. Мінакі ахвотна спыняліся, каб зрабіць сэлфі з мятнымі снегавікамі і хэштэгам #простотакхочется.

Менавіта ў гэтым хэштэгу адказ на ўсе пытанні аб мятных снегавіках. Чаму снег такога колеру? Чаму снегавік такі «няправільны»? Ды проста таму што так хочацца! З такім слоганам кампанія velcom запусціла новы тарыфны план для моладзі — lemon ад velcom.

Дарэчы, ні адзін снегавік у працэсе не пацярпеў: мятным снег стаў дзякуючы фарбам холі — яны выраблены з расліннай сыравіны і натуральных фарбавальнікаў і абсалютна бясшкодныя для людзей, прыроды і, вядома ж, саміх снегавікоў.

1
Цётка Зося / Адказаць
20.02.2018 / 14:18
А чаму снег такі?З чым гэта связана? Вельмі прыгожа!
3
Люстэрка / Адказаць
20.02.2018 / 15:08
Чым марнаваць нашы грошы на афарбоўку снега ў мятны колер, лепш знізілі б тарыфы.
1
Redo / Адказаць
20.02.2018 / 15:54
Беспорядок! Почему снег мятного цвета, куда смотрит милиция, где парни крепкого телосложения в спортивных костюмах с капюшонами, надвинутыми на глаза? Снег немедленно перекрасить в красно-зеленые цвета, снеговиков под арест, их дела срочно передать в суд.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру