20.02.2018 / 13:11

Дырэктарка мінскай школы: «Дзе напісана, што я павінна разумець беларускую мову?» Мінадукацыі: «Яна не мусіць так выказвацца» 161

54-гадовы жыхар Мінска Ігар Хляба, назіральнік на выбарах, звярнуў увагу на паводзіны старшыні камісіі на ўчастку №64 Фрунзенскага раёна Мінска, які знаходзіўся ў школе №185.

Старшыня камісіі — дырэктарка школы №185 Галіна Юрцэвіч — адмаўлялася разумець беларускую мову: не разумела, што напісана ў пратаколе-накіраванні, не ўспрымала вусную гаворку.

Ці можа быць такое ў сучаснай Беларусі? «Наша Ніва» патэлефанавала ў гэтую школу, каб спытаць Галіну Юрцэвіч асабіста. 

Галіна Іванаўна Юрцэвіч.

Дырэктарка спачатку скіравала нас з усімі пытаннямі да выбарчай камісіі, мяркуючы, што там будуць у курсе пра ўзровень валодання беларускай самой Юрцэвіч. Таму мы перапыталі яшчэ раз. 

«А дзе напісана, што дырэктарка школы павінна беларускую мову разумець? Я не ведаю, што такое «дырэктарка», да пабачэння», — сказала жанчына і спыніла размову. 

Юрцэвіч выкладае ў школе «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» і грамадазнаўства. Ці дапушчальна настаўнікам не ведаць беларускую мову, працуючы ў школе, ды яшчэ і дырэктарам?

Мы адрасавалі гэтае пытанне ў прэс-службу Мінадукацыі. 

«Канечне, дакумента, які б прапісваў, колькі моваў мусіць ведаць дырэктар, няма. Але любы пісьменны чалавек павінен ведаць некалькі моваў, асабліва сваю. І мы гэта данясём, яна не павінна была так выказвацца», — адказала прэс-сакратарка ведамства Людміла Высоцкая.

АЯ

13
микола / Адказаць
20.02.2018 / 13:16
Рэд. Выдалена.
6
Раман / Адказаць
20.02.2018 / 13:18
"Любы чалавек павінен ведаць некалькі моў, асабліва сваю"?

Любы чалавек павінен ведаць нацыянальную мову!!! 
Ні ў адной іншай краіне нельга сустрэць такі абсурд, калі нацыянальная мова зневажаецца на дзяржаўным узроўні!!!!
4
самый Серый / Адказаць
20.02.2018 / 13:21
А дзе напісана, што ў дырэктаркі ў галаве павінен быць розум?! Правільна, нідзе! Вось таму і атрымоўваецца тое, што мы бачым!
Паказаць усе каментары/ 161 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру