20.02.2018 / 13:16

Пры праясненнях да мінус 23°С

21 лютага надвор'е вызначаць халодныя паветраныя масы з паўночных шырот. Тэмпература паветра ноччу і раніцай. Ноччу тэмпература панізіцца да -6..- 12°С (пры праясненнях -13..- 18°С), у другой палове дня павысіцца да -2..- 8°С.

У Мінску ўначы да мінус 9°С. Днём да мінус сямі

22 лютага ноччу -7..- 13°С, па паўночным усходзе -14..- 18°С (пры праясненнях -19..- 20°С), па паўднёвым захадзе -4..- 6°С; максімальная днём ад -2°С па поўдні да -10°С па поўначы краіны.

Уначы ў Мінску да мінус 11°С, удзень да мінус 8, а да вечара пахаладае да мінус 10°С

23 лютага, у пятніцу, тэмпература паветра ноччу складзе -10..- 16°С, па поўначы -17..- 21°С (пры праясненнях да -23°С); у паўднёвых раёнах краіны -8..- 9°С, днём ад -4°С па поўдні да -12°С па поўначы краіны.

У Мінску ўначы, паводле папярэдняга прагнозу да мінус 13°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру