20.02.2018 / 13:40

Samsung запатэнтавала планшэт-беспілотнік, палёт якога кіруецца поглядам і голасам

Паўднёвакарэйская кампанія Samsung запатэнтавала дрон з адмысловым экранам, які зможа адсочваць погляд чалавека, рухі рук і распазнаваць яго голас.

Як гаворыцца ў патэнце, дрон будзе абсталяваны камерай і сістэмай назірання. Кіраванне хуткасцю і кірункам палёту беспілотніка будзе ажыццяўляцца рухамі вачэй, рук і галавы. 

У дрон будуць убудаваныя гіраскоп, датчык руху, акселерометр, GPS, Wi-Fi-пазіцыянаванне, а таксама сістэма вібрацыі і распазнання голасу. 

Паводле дакументаў, прылада будзе ўяўляць сабой планшэтны камп'ютар з сэнсарным дысплэем, які перамяшчаецца ў прасторы з дапамогай чатырох прапеллераў. Пры гэтым экран зможа рухацца, займаючы найбольш зручнае для карыстальніка становішча. 

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру