Беларускі форвард «Таронта» выдаў фантастычную гульню ў выставачным матчы, ды быў прызнаны другой зоркай матчу.
Мінулай ноччу «Таронта Мэйпл Ліўз», праўда, прайграў на сваёй пляцоўцы «Каламбусу Блу Джэкетс» — 4:5. Але ў беларускіх заўзятараў — сьвята.
Беларускі форвард «кляновых лістоў» Міхаіл Грабоўскі вызначыўся адной закінутай шайбай і двума галявымі перадачамі.
Тым часам чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі ўжо стартаваў.Праўда, чатырма матчамі ў Эўропе. Па два матчы правялі «Нью‑Ёрк Рэйнджэрз» з «Тампа‑Бэй Лайнтынг» ды «Атава Сэнатарз» з «Пітсбургам Пінгвінз».
«Рэйнджэры» двойчы ў Празе выйгралі ў «Тампы» зь лікам 2:1. Лічыцца, што матч адкрыцьця рэгулярнага сэзону НХЛ праходзіў менавіта ў сталіцы Чэхіі. На О2 — Арэне сабраліся 17 тыс. гледачоў, прысутнічаў на матчы і прэм’ер‑міністар краіны Мірэк Тапаланэк. Ён жа зрабіў і сымбалічнае укідваньне шайбы.
А першая шайба ў сэзоне на рахунку швэдзкага форварда «Рэйнджэрз» Маркуса Нэслунда.
«Пітсбург» і «Атава» гулялі ў Стакгольме і абмяняліся перамогамі. Напачатку «Пітсбург» выйграў 4:3. У другім матчы перамаглі «сэнатары» — 3:1.
***
У Паўночнай Амэрыцы сэзон стартуе 9 кастрычніка.
У барацьбу уступяць 30 камандаў ды чацьвёра беларусаў. Апроч згаданага Міхаіла Грабоўскага «Таронта»), колеры «Манрэаля» будуць абараняць браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны, а «Каларада» — Руслан Салей.
«Таронта» першы матч правядзе з «Дэтройтам», «Манрэаль» — з «Бафала», «Каларада» — з «Бостанам».
Хварэем за нашых!
Тыя ж беларусы Таронта маюць магчымасьць падтрымаць Грабоўскага ажно ў 41 хатнім паядынку.