Біятлонная праграма на Алімпіядзе ў Пхёнчхане сканчаецца эстафетамі. 20 лютага прайшла змяшаная эстафета. Гэта значыць, што на двух першых этапах бягуць жанчыны, а на трэцім і чацвёртым — мужчыны.

Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава былі трэцімі, але біятланістаў-мужчынаў топ-узроўню ў нас не было. Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін паказалі вельмі класную стральбу, але ў медалях утрымацца не змаглі. У нашых толькі пятае месца.
Беларусы скарысталі найменей запасных стрэлаў — усяго тры. Адставанне ад лідара склала 55 секунд.
Чэмпіёнамі сталі французы, якіх на першае месца выцягнуў Мартэн Фуркад. Другія — нарвежцы, трэція — італьянцы. Чацвёртымі сталі немцы.
У чацвер адбудзецца жаночая эстафета — апошні шанец для беларусаў заваяваць медалі на Алімпіядзе. Пачатак а 14.
Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары