20.02.2018 / 16:00

Беларускія дэпутаты абураныя намерам польскіх нацыяналістаў правесці праварадыкальны марш у Гайнаўцы 28

У беларускім парламенце абураныя намерам польскіх нацыяналістаў правесці праварадыкальны марш у Гайнаўцы. Аб гэтым карэспандэнту БелТА заявіў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі. Дэпутат пракаментаваў запланаваныя ў польскай Гайнаўцы праварадыкальныя акцыі.

Валерый Варанецкі, фота Сяргея Гудзіліна

«У беларускім парламенце з вялікім шкадаваннем і абурэннем успрынялі інфармацыю аб намерах польскіх нацыяналістычных арганізацый правесці чарговы праварадыкальны марш у горадзе Гайнаўка, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы. Мяркуючы па рэкламе маршу ў сацсетках, яго мэтай з'яўляецца гераізацыя асобных дзеячаў польскага пасляваеннага падполля, сярод якіх асаблівае месца займае ваенны злачынец і арганізатар рэпрэсій у дачыненні да праваслаўнага насельніцтва Падляшша Рамуальд Райс, больш вядомы пад псеўданімам Буры.

Ініцыятары гэтай сумнеўнай акцыі лічаць сваім «маральным абавязкам, каб у рэшце рэшт на гэтай чырвонай зямлі перамагла польская думка», — адзначыў парламентарый. Валерый Варанецкі нагадаў, што Рамуальд Райс «вызначыўся» тым, што забіваў з асаблівай жорсткасцю пераважна этнічных беларусаў праваслаўнага веравызнання і спальваў цэлыя вёскі разам з іх жыхарамі. «На сумленні гэтага завадатара бандфарміравання сотні забітых і пакалечаных мірных грамадзян, сярод якіх жанчыны, дзеці і старыя. Знішчэнне атрадам Райса беларускіх вёсак і праваслаўнага насельніцтва Падляшша Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы прызнаў злачынствам з прыкметамі генацыду», — падкрэсліў ён.

«Правядзенне маршу і паказ дакументальнага фільма, які ўсхваляе Бурага і падобных яму вайсковых злачынцаў у Гайнаўцы — горадзе, дзе большасць насельніцтва мае беларускія карані, па сутнасці сваёй з'яўляюцца правакацыяй, скіраванай на штучнае нагнятання напружанасці і распальванне варожасці паміж беларусамі і палякамі, праваслаўнымі і каталікамі. І асабліва цынічна, што яна плануецца на фоне прынятага ў Польшчы закона аб крымінальным пераследзе за прапаганду так званай бандэраўскай ідэалогіі», — дадаў парламентарый.

Ён перасцярог: «Відавочна, што кінутае ў зямлю польскімі радыкаламі насенне можа прарасці і даць свае горкія плады. І тое, што правядзенне падобных мерапрыемстваў стала магчымым у краіне, грамадзяне якой самі адчулі на сабе наступствы фашызму і радыкальнага нацыяналізму, сведчыць аб прабеле ў польскай гістарычнай памяці. Падобныя акцыі не ўпісваюцца ў рамкі сучаснай культуры любой дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы, якая прапаведуе мір і згоду ў грамадстве і развіццё сяброўскіх адносін са сваімі суседзямі», — лічыць дэпутат.

Валерый Варанецкі выказаў надзею, што польскія парламентарыі, гэтак жа як і разважныя грамадзяне Польшчы, змогуць даць падобным акцыям належную ацэнку і не дапусціць іх правядзення.

Чытайце таксама: Чыноўнікі ў большасці стаяць на патрыятычных пазіцыях. Расія нам чырвоных ліній не акрэслівала — Валерый Варанецкі, інтэрв'ю

5
Касінер / Адказаць
20.02.2018 / 16:35
Чаму польская ўлада ды грамадства агулам не можа ацьвярозіць гэтых адкрытых аматараў этнічных чыстак??
10
Крук / Адказаць
20.02.2018 / 16:40
Палякі канечне зараз паводзяць сябе не лепш за маскоуцау але сапраудныя праблемы з гістарычнай памяцьцю менавіта у нас, а не у іх: мы не памятаем мваёй вялікай мовы, не жадаем ушанаваць Курапаты, адмауляемся ад сьцяга ды герба, а потым патрабуем павагі ад іншых.
12
Алесь / Адказаць
20.02.2018 / 16:42
Политический класс польши нам не друг, кое с кем приходилось общаться - высокомерия особо не скрывают, считают недоразумением некоторые территориальные моменты.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру