20.02.2018 / 19:04

Азонавы слой над Беларуссю становіцца ўсё танчэйшым 4

Азонавы слой працягвае скарачацца над усімі краінамі ўмеранага кліматычнага пояса, у тым ліку Беларуссю, нягледзячы на тое, што памеры азонавай дзіркі над Антарктыдай паступова памяншаюцца. Гэта паказала даследаванне эколагаў, пра якое распавядаецца ў часопісе Atmospheric Chemistry and Physics.

У 1985 годзе хімікі з ЗША выявілі, што фрэоны і іншыя злучэнні галагенаў знішчаюць азонавы слой. У некаторых рэгіёнах Антарктыкі гэты працэс прывёў да з'яўлення «азонавых дзірак» — зон, праз якія ультрафіялетавае выпраменьванне Сонца бесперашкодна дасягае паверхні Зямлі.

У наступныя гады пачаліся маштабныя міжнародныя перамовы, вынікам якіх стала падпісанне Венскай канвенцыі ў 1985 годзе і Манрэальскага пратакола да яе ў 1987 годзе, у рамках якіх большасць дзяржаваў свету пагадзіліся спыніць вытворчасць рэчываў, якія разбураюць азонавы слой.

Цяпер навукоўцы задаліся пытаннем: як змяніўся стан азонавага слоя ў тых рэгіёнах Зямлі, дзе пражывае большая частка яе насельніцтва. Для гэтага даследчыкі прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі, атрыманыя дзясяткамі кліматычных зондаў за апошнія тры дзесяцігоддзі, і супаставілі іх з тым, як змянялася канцэнтрацыя азону ў паверхні Зямлі.

Гэтыя замеры прывялі да нечаканых вынікаў. Аказалася, што колькасць азону ў ніжніх слаях стратасферы ва ўмераных і трапічных шыротах у той ці іншай ступені зменшылася ў параўнанні з 1998 годам.

Прычыны гэтага не зусім ясныя, аднак навукоўцы мяркуюць, што ў гэтым могуць быць замешаныя два феномены: рэзкі рост выкідаў іншых рэчываў, якія руйнуюць азон і пры гэтым жывуць у атмасферы вельмі нядоўга, а таксама змены ў характары руху вятроў у верхніх пластах стратасферы, звязаныя з глабальным пацяпленнем, якія замінаюць фармаванню новых малекул азону.

Агулам канцэнтрацыя гэтага газу ў атмасферы працягвае расці, і азонавыя дзіркі над Антарктыдай паступова зацягваюцца. Таму, лічаць навукоўцы, Манрэальскі пратакол хутчэй за ўсё апынуўся не бессэнсоўным.

nn.by

7
Iнжырвам / Адказаць
20.02.2018 / 21:13
Ой , i што ж цяпер, трэба асiгнаваць хутчэй на '' бендаравы праграмы '', каб залатаць тое, чаго няма i што налогаплацельшчыкi не правераць ?
0
Гость / Адказаць
21.02.2018 / 07:43
Из-за китайского завода ?
1
Nex(shos) / Адказаць
21.02.2018 / 08:10
Мне кажется или ХТОХА ХОЧА ЖЫСТАЧАЙШЫ ГРАНТ НА ПАЧЫНКУ ДЫР но он все ровно чудом конвертируется в коттедж и внедорожник. А так просто уже вселенная не может терпеть этот лютый п...ц что тут происходит.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру