20.02.2018 / 16:21

У Польшчы хочуць пасмяротна пазбавіць Ярузэльскага генеральскага звання 27

Міністэрства абароны падрыхтавала папраўкі да закона, якія прадугледжваюць магчымасць пасмяротнага пазбаўлення афіцэрскага звання, піша Радыё Польшча.

Цягам найбліжэйшых двух тыдняў на разгляд урада будзе накіраваны праект абноўленага закона, які дазволіць пазбавіць Войцэха Ярузэльскага, кіраўніка Польшчы ў 1981—1990 гг., генеральскага звання.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскага ўрада Іаана Капціньская. Паводле яе слоў, пастаянны камітэт рады міністраў можа пачаць разгляд паправак да закона ўжо 22 лютага.

Законапраект, які падрыхтавала Міністэрства абароны, прадугледжвае магчымасць пазбаўлення афіцэрскага звання асоб, былых членамі Вайсковай рады нацыянальнага выратавання ці служылі ў органах бяспекі ПНР, у тым ліку пасмяротна.

11
димон / Адказаць
20.02.2018 / 16:30
Генерал спас Польшу от ввода Советской Армии. Безусловно, при вводе военного положения пролилась кровь, но её было бы намного больше. Генерал заслуживает своё звание.
Из Белоруссии в Польшу шла бы 27 армия, я служил в это время, и мы готовились к вводу. Из Прибалтики, Украины, Чехии и из ГДР также вводили бы войска. Четвертый раздел Польши был бы. Дураки поляки, не поняли, что произошло.  
10
Лямантар / Адказаць
20.02.2018 / 16:30
Позорники.
18
Хром / Адказаць
20.02.2018 / 16:32
Ды няхай, нас гэта не цікавіць, абы нашых не чапалі!
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру