20.02.2018 / 17:19

Рэктарам ЕГУ прызначаны былы міністр адукацыі Балгарыі 6

Агульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняў адзінагалоснае рашэнне аб прызначэнні былога міністра адукацыі, моладзі і навукі Рэспублікі Балгарыі праф. Сяргея Ігнатава на пасаду Рэктара ЕГУ з 1 сакавіка.

Прафесар Сяргей Ігнатаў — міжнародна прызнаны егіптолаг, аўтар кніг «Марфалогія класічнага Егіпта», «Мудрасць старажытных егіпцян», «Егіпет фараонаў», «Папірус не расце на камяні», «Цела бога» і больш за 40 акадэмічных публікацый, прысвечаных праблемам лінгвістыкі, гісторыі і рэлігіі Старажытнага Егіпта.

У 2009—2013 гг. праф. Ігнатаў займаў пасаду міністра адукацыі, моладзі і навукі ва ўрадзе Балгарыі пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Бойка Барысава. На пасадзе міністра праф. Ігнатаў ажыццявіў шэраг грунтоўных рэформаў у галіне пашырэння ўніверсітэцкай аўтаноміі і дыверсіфікацыі мадэляў фінансавання вышэйшай адукацыі. Раней, у 2002—2009 гг., праф. Ігнатаў быў рэктарам найбольш прыкметнага прыватнага балгарскага ўніверсітэта — Новага балгарскага ўніверсітэта.

Акадэмічная кар’ера праф. Ігнатава пачалася на пасадзе лектара Сафійскага ўніверсітэта імя Св. Клімента Ахрыдскага. Напрыканцы 90-х гадоў ён пачаў працу ў Новым балгарскім універсітэце, дзе займаў пасаду дэкана Бакалаўрскай школы. Перш чым стаць Рэктарам ЕГУ, ён узначальваў Балгарскі інстытут егіпталогіі.

Праф. Ігнатаў атрымаў доктарскую ступень па егіпталогіі ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце. Ён таксама быў стыпендыятам Оксфардскага ўніверсітэта (Каледж All Souls). Апроч роднай балгарскай мовы, праф. Ігнатаў валодае рускай, англійскай і французскай мовамі. Ён таксама выкладае егіпецкую (копцкую), асіра-вавілонскую (акадскую) і старажытнагрэчаскую мовы.

2
Яўген / Адказаць
20.02.2018 / 18:21
Нарэшце. Поспехаў!
2
Цынік / Адказаць
20.02.2018 / 18:31
Як мёртваму прыпарка...
2
??? / Адказаць
20.02.2018 / 18:35
Главное,что русским владеет. А что в ЕГУ беларусского???
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру