У Салечніцкім раёне (Віленшчына) знайшлі месца пахавання легендарнага АКаўскага камандзіра паручніка Яна Барысевіча «Крысі», Мсціўца» 7

Пасьля яго смерці ў баі з НКВД 21 студзеня 1945 года ля Кавалькоў (Літоўская ССР), ягонае цела, распранутае да сподняў, бальшавікі вазілі па вёсках Воранаўскага раёну БССР і памежных рэгіёнаў ЛССР. Потым цела некалькі дзен лежала на рынку ў Эйшышках. І толькі пасьля гэтага ён разам з некалькіма іншымі партызантамі быў пахаваны. Аказалася, што НКВДзісты кінулі цела каменданта ў калодзеж і зверху засыпалі каменнем. Пахаванне ўдалося знайсці дзякуючы выпадковым сведкам, якія бачылі гэта. Ужо праведзена эксгумацыя і назначана экспертыза каб афіцыйна падцвердзіць, што знойдзеныя косці сапраўды належаць Барысевічу.

Перапахаваньне паручніка Барысевіча найхутчэй адбудзецца ў Эйшышках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?