20.02.2018 / 19:15

Парашэнка падпісаў закон, дзе Расія абвяшчаецца «краінай-агрэсарам» 9

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту Украіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях».

На пасяджэнні вайсковага кабінета Украіны кіраўнік дзяржавы заявіў, што чакае прапаноў аб змене фармату аперацыі на Данбасе «у самыя кароткія тэрміны».

18 студзеня 2018 года Вярхоўная Рада прыняла гэты закон, у якім Расія абвяшчаецца краінай-агрэсарам, якая ажыццяўляе часовую акупацыю часткі тэрыторыі Украіны.

У дакуменце вызначаецца дата пачатку акупацыі часткі Украіны, у прыватнасці Крыма і Севастопаля, — 20 лютага 2014.

Згодна з законам, адказнасць за матэрыяльную або маральную шкоду, нанесеную Украіне ў выніку агрэсіі Расіі, ускладаецца на Расію.

24
Иу Рашэнка / Адказаць
20.02.2018 / 19:27
А с Польшей всё окей?
2
А с Польшей всё окей? / Адказаць
20.02.2018 / 20:24
А пры чым? расея ж агрэсар! Хто б спрачаўся? Праплачаныя?
1
Палясоўшчык / Адказаць
20.02.2018 / 20:40
Хопіць ,хлопцы,ваяваць !
У вайне праўды - не зыскаць !
Бойню - трэба  завяршыць :
Каб народ, змог мірна жыць !
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру