Спорт99

На Алімпіядзе лыжніца, якая не ўмела паказваць трукі, выступіла ў дысцыпліне, дзе трэба паказваць трукі ВІДЭА

19 лютага на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане прайшлі спаборніцтвы па лыжным хаф-пайпе сярод жанчын. Дысцыпліна заключаецца ў спуску на горных лыжах з выкананнем відовішчных трукаў — пераможцам становіцца спартсмен, які набраў за іх найбольшую колькасць балаў, піша TJournal.

Аднак у алімпійскай кваліфікацыі выступіла амерыканка Элізабэт Суэйні, якая прадстаўляе Венгрыю. Замест серыі трукаў яна нязграбна спусцілася са схілу, каб моцна не разганяцца, а затым проста праехалася па хаф-пайпе, практычна не скокаючы. За спробу яна атрымала 30 балаў: у перадапошняга месца набралася 43 балаў (спартсменка пры гэтым звалілася падчас заезду).

Выступ Суэйні здзівіў карыстальнікаў сацсетак. СМІ назвалі яе «вельмі сярэдняй» лыжніцай, якая не павінна была трапляць на Гульні, бо яна нават не паспрабавала нешта паказаць.

Пазней высветлілася, што Суэйні трапіла на Алімпійскія гульні, знайшоўшы заганы ў сістэме адбору. 33-гадовая спартсменка, якая працуе ў Крэмніевай даліне, пачала займацца лыжамі ў 25 гадоў і раней прадстаўляла Венесуэлу. Для адбору ў Паўднёвую Карэю ёй трэба было некалькі разоў патрапіць у топ-30 на міжнародных спаборніцтвах. Таму яна ездзіла толькі на тыя, дзе ўдзельнічалі менш за 30 спартсменаў.

«Яна ездзіла на кожны Кубак свету, дзе былі 23, 25 або 28 спартсменаў. Яна рабіла гэта некалькі гадоў: часам канкурэнткі падалі, і Суэйні атрымлівала месца вышэй. Калі б яна падала, то не атрымала б дастатковую колькасць балаў для Алімпіяды. Але яна не рабіла трукі, а значыць — не памылялася», — кажа Стыл Спенс, суддзя лыжнага хаф-пайпу.

Федэрацыя Венгрыі заявіла, што да Гульняў яе прадстаўнікі ніколі не бачылі спартсменку ў справе — яна трэніравалася і збірала грошы на паездку сама. Пасля выступу Суэйні падкрэсліла, што ўпарта трэніравалася, каб патрапіць у Пхёнчхан.

А вось выступ Кэсі Шарп, якая перамагла ў дысцыпліне:

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю13

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ19

«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха4

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю13

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць