20.02.2018 / 21:56

6-гадовая дзяўчынка папрасіла ў NASA вярнуць Плутону статус планеты 3

Шасцігадовая Кара Люсі О'Конар з Ірландыі папрасіла ў NASA вярнуць Плутону статус планеты, паведамляе The Washington Post.

Ліст у касмічную арганізацыю напісала настаўніца дзяўчынкі пад яе дыктоўку. У сваім пасланні Кара паскардзілася на рашэнне астраномаў пазбавіць Плутона свайго статусу. Дзяўчынка распавяла, што яна хоча стаць астранаўтам і наведаць усе планеты нашай Сонечнай сістэмы, у тым ліку Плутон. Таму яна хоча, каб яго зноў ўнеслі ў спіс планет. Таксама Кара марыць сама адкрыць якое-небудзь нябеснае цела.

Выканаць просьбу дзяўчынкі ў арганізацыі, вядома ж, не змаглі, але адправілі ёй свой адказ, у якім адзначылі, што працягваюць даследаваць Плутон. Карэ пажадалі добра скончыць адукацыйныя ўстановы і калі-небудзь прыйсці працаваць у NASA, каб адкрыць уласную планету.

Аўтарка ліста прызналася, што была вельмі рада атрымаць адказ і «скакала да столі ад радасці».

Плутон пазбавілі статусу планеты рашэннем Міжнароднага астранамічнага саюза 24 жніўня 2006 года. Нягледзячы на тое, што ён круціцца вакол Сонца і мае дастатковую масу, побач з ім маюцца аб'екты з супастаўнай масай і памерамі, таму навукоўцы назвалі яго карлікавай планетай.

0
Непатрыёт / Адказаць
20.02.2018 / 22:24
Люсі трэба пераехаць з Ірландыі ў штат Ілінойс, ЗША. Там рашэннем ураду штата Плутон не пазбаўлялі статусу планеты. Справа ў тым, што астраном, які адкрыў Плутон, Клайд Томбо, родам з Ілінойсу. Ілінойсцы сваіх не здаюць!!! 
0
не важно / Адказаць
20.02.2018 / 22:34
Кара ждёт Плутон. 
1
Гісторык / Адказаць
22.02.2018 / 11:18
...Плакала палова маршруткі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру