21.02.2018 / 16:16

Историк Дмитрий Дрозд за две недели собрал 91% на издание книги про Дунина-Марцинкевича 1

Яшчэ ўчора на рахунку праекта на краўдфандынгавай платформе «Талака» была палова неабходнай сумы. Але пасля прадпрымальнік Ігар Жабароўскі ахвяраваў на кнігу дзве тысячы. Для атрымання неабходнай сумы засталося сабраць усяго 426 рублёў.

Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча», якую падрыхтаваў гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч Зміцер Дрозд, абяцае быць унікальнай.

Гэта вынік некалькіх год працы ў архівах. У кнігу ўвайшлі свежыя знаходкі, якія прыўздымаюць заслону таямніцы з біяграфіі класіка нашай літаратуры і звязваюць яе з вялікімі падзеямі айчыннай і еўрапейскай гісторыі.

Гэта займальнае чытво для ўсіх, каму цікавыя сюжэты літаратурныя, гістарычныя, дэтэктыўныя, крымінальныя, меладраматычныя…

Той, хто ахвяруе на выданне праз «Талаку», атрымае кнігу (і не толькі яе) па ніжэйшай цане.

Ігар Жаброўскі жыве ў Мінску і працуе ў IT-сферы, ствараючы прадукты для расійскага рынку. Ён паслядоўна падтрымлівае беларускія культурныя ініцыятывы: ахвяраваў праз «Талаку» на курсы «Мова Нанова», стварэнне мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, выданне «Хронік Нарніі» па-беларуску.

1
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч / Ответить
21.02.2018 / 12:12
Малайцы!!!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера