21.02.2018 / 12:22

Суд завочна аштрафаваў Змітра Дашкевіча на 735 рублёў за паход у барбершоп «Чэкіст» 15

Фота Змітра Дашкевіча

Суд Цэнтральнага раёна Мінска завочна асудзіў Змітра Дашкевіча і аштрафаваў на 30 базавых велічынь — 735 рублеў, піша Радыё Свабода.

Суд прызнаў Дашкевіча вінаватым у дробным хуліганстве падчас наведвання барбершопа «Чэкіст» 9 студзеня.

Група актывістаў на чале са Змітром Дашкевічам і блогерам Эдуардам Пальчысам правяла гутарку з супрацоўнікамі барбершопа, спрабавала развесіць плакаты з прозвішчамі больш як сотні беларускіх інтэлігентаў, забітых у кастрычніцкую ноч 1937 года.

Актывісты спрабавалі давесці, што «называцца супрацоўнікам карнага органа, які спрычыніўся да масавых рэпрэсій, — гэта як мінімум дэманстраваць няведанне гісторыі» і што «з такім жа поспехам, можна было ўзяць назву «Гестапавец».

Згодна з міліцэйскім пратаколам аб адміністрацыйным парушэнні, Дашкевіч «настырна навязваў сваю прысутнасць», «у [неразборліва] форме патрабаваў змяніць назву і мэблю» і «наўмысна парушаў дзейнасць» установы, чым выявіў «непавагу да грамадства». Сьведкамі выступілі супрацоўнікі барбершопа Ілля Мятліцкі і Алег Кот.

Дашкевіч і Пальчыс наведалі барбершоп «Чэкіст», але не для стрыжкі ФОТА

5
УнцерМаркшэйдзер / Адказаць
21.02.2018 / 12:36
Чэкісты Мятліцкі, Кот ды іншыя задаволены прысудам?
9
Анти Гестаповец / Адказаць
21.02.2018 / 12:37
Дайте счёт куда перевести Дашкевичу деньги за поход к этим манкуртам
6
пахом / Адказаць
21.02.2018 / 12:38
Сапраўдныя "чэкісты-энкэведысты-садысты".
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру