21.02.2018 / 13:29

Маразы істотна ўзмоцняцца 1

22 лютага надвор'е на Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Пскоўскай вобласцю. Уначы чакаецца -7..- 13°С, па поўначы да -14..- 19°С (па Віцебскай і Магілёўскай магчыма паніжэнне тэмпературы да -20 -24°С); днём ад -2°С па поўдні да -11°С па поўначы краіны.

23 лютага тэмпература паветра ноччу будзе паніжацца да -13..- 20°С (пры праясненнях да -21..- 24°С), днём -7..- 12°С, у паўднёва-заходніх раёнах -4..- 5°С.

У Менску ў ноч на чацвер будзе да мінус 11, днём —6-8°С, у ноч на пятніцу да 14 марозу, днём да мінус 11°С

0
паручнік Хмель / Адказаць
21.02.2018 / 15:34
Дзякуй богу, а то думаў, што так і не давядзецца сёлета кажух праветрыць..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру