21.02.2018 / 13:47

Пальчыса таксама аштрафавалі за паход у барбершоп «Чэкіст» 19

Фота Сяргея Гудзіліна

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў блогера Эдуарда Пальчыса вінаватым у дробным хуліганстве падчас наведвання барбершопа «Чэкіст» 9 студзеня, піша Радыё Свабода.

Пальчыса судзіў Іван Касцян, супраць яго сведчылі тыя ж асобы, якія сведчылі супраць актывіста Змітра Дашкевіча, — заснавальнікі барбершопа «Чэкіст» Алег Кот і Ілля Мятліцкі. Алег Кот, які напісаў заяву ў міліцыю на Дашкевіча і Пальчыса, ад размовы з карэспандэнтам Свабоды адмовіўся. У судзе цырульнік Кот казаў, што праз інцыдэнт у яго «быў павышаны ціск».

Раней суд таксама завочна аштрафаваў на 30 базавых велічынь сустаршыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.

9
КузьмаЗагорскі / Адказаць
21.02.2018 / 14:14
Ціск павышаны будзе цяпер усё жыцце, бо імя ваша стала агульнавядомым, спадары чэкісты. Колькі былых сяброў ды знаемых рукі не пададуць, бінесоўцы ніякіх дамоў не заключаць, кліенты абыйдуць бокам... Зламалі па-дурнаце сабе жыцце.
4
ВСК "Ваўкалак" / Адказаць
21.02.2018 / 14:40
А когда угрожал людям разбить голову, давления не было?
25
Пятрусь / Адказаць
21.02.2018 / 14:50
А пад Гродна у падобны бар у стыле СССР чарга на два месяцы на перад распiсана 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру