На сайце Мінгарвыканкама апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у гарадскі савет дэпутатаў.

Самай прадстаўнічай кандыдаткай з ўсіх акруг была лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч — нагадаем, у 2015 годзе яна балатавалася ў прэзідэнты і, паводле афіцыйных падлікаў, заняла другое месца. Цяпер жа яна спрабавала трапіць у Мінгарсавет па Заслаўскай акрузе №40 акрузе.

Архіўнае фота

Архіўнае фота

Участковыя камісіі паставілі Караткевіч на трэцяе месца — яна набрала 9,12%. Гэта 1120 галасоў жыхароў акругі. Вышэй за яе аказаўся і бізнэсмен Хейфец і машыніст-камуніст Качура.

Па Асаналіеўскай акрузе №15 балатаваўся Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай. Яму камісіі налічылі 1,4% падтрымкі і паставілі на апошняе месца сярод пяці канкурэнтаў. Згодна з пратаколамі, за Ціханенку прагаласавалі толькі 166 чалавек.

Сярод вядомых апазіцыянераў на іншых акругах можна ўзгадаць Сяргея Скрабца (2,7%; 347 галасоў; апошняе месца).

Апроч таго, па адной акрузе спаборнічалі лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч (4,6%; 522 галасы; трэцяе месца) і намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў (0,9%; 104 галасы; пятае месца).

Назіральнікі прызналі выбары недэмакратычнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?