Грамадства1010

У Беларусі прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху — долю веласіпедаў па перамяшчэнні па горадзе хочуць павялічыць у 10 разоў

У Беларусі плануюць істотна павялічыць долю выкарыстання веласіпедаў да 2030 года. Гэта прапісана ў Канцэпцыі развіцця веларуху, якую прынялі ў краіне, паведамляюць у Мінскім веласіпедным таварыстве, паведамляе Tut.by.

Пастаянная камісія па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў прыняла Канцэпцыю развіцця веласіпеднага руху.

У планах да 2030 года — павялічыць долю выкарыстання ровараў. У гарадах з насельніцтвам у 50 тысяч чалавек і больш — да 8-10%, у гарадах з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек і мястэчках — да 15-20%, у аграгарадках і сёлах — звыш 40%.

Паводле інфармацыі велатаварыства, доля выкарыстання ровара ў аб'ёме ўсіх перамяшчэнняў ў Мінску ўжо перавысіла 1%.

— Заяўленыя 8-10% для Мінска — гэта даволі шмат. Гэта каля 500 — 700 тысяч паездак у дзень па розных мэтах ў цёплы час года, — адзначае старшыня праўлення Мінскага веласіпеднага таварыства Павел Гарбуноў. — Але гэта цалкам дасягальна. Для параўнання: у Варшаве гэтая лічба сёння 4%, бягучая доля паездак у Берліне — каля 13-15%. У агульнаеўрапейскай стратэгіі, якая цяпер абмяркоўваецца, хутчэй за ўсё, будзе індыкатар 12% паездак да 2030 года ў сярэднім па гарадах Еўрасаюза. Так што нашыя мэты цалкам сучасныя.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай2

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні23

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай2

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць