У Ізраілі ва ўзросце 82 гадоў памёр былы кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея Леў Кантаровіч, пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў былы рэдактар газеты «Прессбол» Уладзімір Беражкоў.

Лаў Кантаровіч. Фота pressball.by.

Лаў Кантаровіч. Фота pressball.by.

Беларускую федэрацыю хакея ён узначальваў яшчэ да прыходу Лукашэнкі да ўлады: ад 1993 да 1997. У гэты час нашы хакеісты ўпершыню заваявалі пуцёўку на Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Нагана.

У 1997 на пасадзе старшыні БФХ Кантаровіча змяніў ахоўнік Лукашэнкі Юрый Бародзіч. Апошнія гады Леў Кантаровіч жыў у Ізраілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?