Расійскае выданне Republic, пагутарыўшы з некалькімі байцамі прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» і афіцэрамі Мінабароны Расіі і ФСБ, высветліла, што ПВК налічвае звыш 3600 чалавек і абыходзіцца ў суму да 310 мільёнаў даляраў ЗША.

«Група Вагнера», самая вядомая ў Расіі прыватная вайсковая кампанія, у лютым аказалася ў цэнтры ўвагі з-за страт, якія яна панесла ў сутыкненні пад сірыйскім горадам Дэйр-эз-Зорам. Найміты бяруць удзел у баявых дзеяннях на Блізкім Усходзе ўжо два з паловай гады, а да таго былі заўважаныя на паўднёвым усходзе Украіны.

Упершыню расійскія найміты з'явіліся ў Сірыі ў 2013 годзе: група байцоў, набраных кампаніяй «Славянскі корпус», павінна была ахоўваць нафтаправод і склад на ўсходзе Сірыі, у Дэйр-эз-Зоры, але замест гэтага ім загадалі падтрымаць паўстанцаў у правінцыі Хомс, дзе кантрактнікі ў выніку патрапілі ў засаду баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Не маючы неабходнай тэхнікі і сучаснага ўзбраення, найміты пацярпелі паразу і ў кастрычніку пакінулі Блізкі Усход. Кіраўнікі «Славянскага корпуса» Яўген Сідараў і Вадзім Гусеў былі асуджаны па артыкуле «найміцтва» (прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі) і атрымалі па тры гады калоніі.

Вясной 2014 годы байцы з «групы Вагнера» былі заўважаныя ў Крыме, а затым прымалі ўдзел у падзеях на паўднёвым усходзе Украіны.

Кіруе ПВК Дзмітрый Уткін; Вагнер — яго пазыўны. У снежні 2016 года ён разам з калегамі пабываў на крамлёўскім прыёме і нават сфатаграфаваўся з Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0