Reuters.com

Reuters.com

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падчас сустрэчы з вучнямі, выкладчыкамі школы ў Фларыдзе, у якой на мінулым тыдні адбылася стральба, у выніку чаго загінулі 17 члавек, заявіў, што прадухіліць масавыя забойствы ў выніку нападаў на амерыканскія школы магчыма, калі узброіць настаўнікаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Калі б у вашай школе быў настаўнік, які б ўмела валодаў агнястрэльнай зброяй, ён мог бы вельмі добра і хутка прадухіліць напад», — сказаў прэзідэнт. У той жа час ён дадаў, што гэтая ідэя можа быць спрэчнай.

На сустрэчы з пацярпелымі падчас нападу ён паабяцаў як мага хутчэй вырашыць праблему з рэгуляваннем абароту і праверак зброі ў краіне. Трамп таксама выказаўся супраць існуючай забароны на нашэнне зброі ў зонах вакол навучальных устаноў. На думку кіраўніка дзяржавы, такога роду тэрыторыі прыцягваюць злачынцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0