Шведскі гарналыжнік Андрэ Мюрэр выйграў золата ў слаламе на Алімпіядзе-2018 у Пх`нчхане. Па суме двух спробаў Мюрер паказаў час 1.38,99.
Срэбра Пхёнчхана заваяваў швейцарац Рамон Цэнхаузэрн (1.39,33), бронза ў аўстрыйца Міхаэля Мата (1.39,66).
Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін (1.52,15) паказаў 33-і вынік сярод 106 удзельнікаў, саступіўшы чэмпіёну 13,16 секунды.
На цяперашняй Алімпіядзе Юрый Данілачкін здолеў фінішаваць ва ўсіх сваіх пяці дысцыплінах. На Гульнях-2014 у Сочы ён не дабраўся да фінішу ў 3 з 5 дысцыплін, піша sport.tut.by
Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон