Беларусь размясціла 12-гадовыя еўрабонды на суму 600 мільёнаў даляраў. Пра гэта TUT.BY паведаміла крыніца, знаёмая з ходам размяшчэння.
«600 мільёнаў даляраў на 12 гадоў пад 6,2% гадавых», — сказаў суразмоўца. Паводле яго слоў, кніга заявак была перападпісаная ў 5 разоў.
Беларусь 15 лютага пачала ў ЗША і Вялікабрытаніі road show даляравых еўрааблігацый. Арганізатарамі размяшчэння выступалі Citi і Raiffeisen, суарганізатарам — Банк развіцця.
Раней аб намерах Беларусі ў першым паўгоддзі 2018 года размясціць еўрааблігацыі на 600 мільёнаў даляраў заяўляў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.
Беларусь у мінулым годзе размясціла два траншы еўрааблігацый з пагашэннем у лютым 2023 года і ў чэрвені 2027 года ў аб'ёме 800 мільёнаў даляраў і 600 мільёнаў адпаведна, вярнуўшыся на міжнародны пазыковы рынак пасля працяглай паўзы. Даходнасць кароткага траншу была дасягнута на ўзроўні 7,125% гадавых, доўгага выпуску — 7,625%, што прыкладна адпавядае чаканням. Сукупны попыт інвестараў перавысіў 3,1 мільярда даляраў.