У выніку продажу канцэрнам Heineken N.V. усіх сваіх актываў у Беларусі Oasis Group, створана новая броварная кампанія «Бабруйскі бровар».

Па словах кіраўніка ГК Oasis Беларусь Максіма Вінніка, кампанія надасць асаблівую ўвагу развіццю лакальных брэндаў.

«Прыярытэт аддаецца лакальным брэндам, такім, як «Баброў», «Жыгулёўскае». Акрамя таго, гэтай вясной плануецца вывесці на рынак абноўленае «Рэчыцкае». Піва «Баброў» ужо вырабляецца па абноўленай рэцэптуры і атрымала новы дызайн упакоўкі.

У той жа час «Бабруйскі Бровар» застанецца стратэгічным партнёрам глабальнага «Хайнекена» у Беларусі. У прыватнасці, Heineken выдаў ліцэнзіі на выраб («Охота», Zlaty Bazant, Amstel) і продаж (Krusovice, Heinken) піва пад сваімі брэндамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0