22.02.2018 / 11:48

Чэлендж па-беларуску: як нарабіць мукі ў жорнах ВІДЭА 7

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» адкрывае свету ўсё новыя таленты з беларускіх селішчаў. Вядоўца Віктар Шукеловіч неспадзявана аказаўся на печы ў доме, дзе жыве вясковая творчая сям’я. Спачатку Віктара прынялі за дамавіка ды паспрабавалі выкурыць. Але справа высветлілася і самі вяскоўцы ў выніку ўсцешыліся, што вядоўца застаўся ў іхнай хаце.

У выданні мясцовая сям'я пахвалілася сваёй печчу, паказала прылады, патрэбныя, каб прапаліць печ, ды распавяла, што дагэтуль дапамагае сваім дзецям і ўнукам бульбай ды сачыненнямі на школьныя тэмы.

Героі праграмы прадэманстравалі свае таленты, зайграўшы на гармоніку, праспяваўшы народныя песні і ўласнага аўтарства, пачытаўшы вершы, павесяліўшы показкамі і прыпеўкамі. На радасцях вядоўца пастанавіў пачаставаць сваіх новых знаёмых незвычайнай аладкай, муку для якой ён змалоў на ручных жорнах, знойдзеных у апусцелай вясковай хаце.

0
Каця / Адказаць
22.02.2018 / 11:54
Як заўсёды супер! Захапляюся гэтымі людзьмі
0
Скаўт / Адказаць
22.02.2018 / 12:07
Якія ж у нас людзі харошыя жывуць, а мы іх не бачым і не чуем. Навокал адно нейкія ваўкі.
0
Своямова / Адказаць
22.02.2018 / 14:50
Выдатна!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру