На хутары каля вёскі Самборы Гродзенскага раёна за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу, паведямляе гродзенская рэгіянальная газета «Перспектыва».

Першы раз сабакі наведаліся на хутар у сярэдзіне студзеня. Тады, напэўна, загрызла 28 авечак і казу. Другі раз «папрацавалі» тыдзень таму — загрызлі пакінутых дзевяць авечак. Гаспадар упэўнены, што на жывёл напалі не ваўкі і не нейкая міфічныя чупакабры, а менавіта сабакі. Прынамсі, ён сам асабіста заспеў за справай на сваёй тэрыторыі 5 бадзяжных сабак. Пра здарэнне мужчына адразу ж заявіў у міліцыю. Праваахоўнікі заяву прынялі — правялі праверку.

Участковы інспектар Гродзенскага РАУС Станіслаў Шутавічы паведаміў: па факце таго, што сабакі загрызлі авечак на хутары, міліцыя праводзіла праверку.

— Было выяўлена, што гэта зрабілі бадзяжныя сабакі. Мы адпаведную інфармацыю накіравалі ў сельвыканкам, ветслужбы і паляўнічым для прыняцця неабходных мер. У ходзе вывучэння абставін здарэння, гутарак з сельскімі жыхарамі было высветлена, што ніхто з іх сабак у вёсцы ніколі не бачыў. Мабыць, яны толькі пабывалі на хутары, — падсумаваў участковы. — У завядзенні крымінальнай справы было адмоўлена за адсутнасцю складу дзеяння, якое патрабуе крымінальнага пакарання. Гэта мы напісалі ў адказе грамадзяніну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0