Мінскі гарадскі шматпрофільны клінічны цэнтр адкрыюць у былых карпусах лечкамісіі, паведаміў 22 лютага на прэс-канферэнцыі старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

— Пасля перадачы будынкаў рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта на базе 2-й гарадской клінічнай бальніцы будзе сфармавана прынцыпова новая, асаблівая медыцынская ўстанова — Мінскі гарадскі шматпрофільны клінічны цэнтр, куды ўвойдуць стацыянар і амбулаторна-кансультатыўны аддзел, — удакладніў С. Малышка. — На базе новага цэнтра адкрыюцца цэнтры калектыўнага карыстання КТ і МРТ-дыягностыкі, мамаграфіі экспертнага ўзроўню.

Па словах С. Малышкі, з 3-й Мінскай клінікі ў новы цэнтр перавядуць гарадскі цэнтр калапракталогіі з кансультатыўна-дыягнастычным аддзяленнем. Гэта дазволіць істотна палепшыць умовы знаходжання пацыентаў і пашырыць магчымасці прымянення высокатэхналагічных методык у калапракталогіі. Таксама тут адкрыюць кардыялагічнае аддзяленне для пацыентаў з парушэннямі рытму і ангіяграфічным кабінетам, аддзяленне малой інвазіўнай хірургіі.

— Стварэнне шматпрофільнага клінічнага цэнтра дасць магчымасць захаваць высокі ўзровень аказання медыцынскай дапамогі, а таксама пашырыць магчымасці прымянення высокатэхналагiчных метадаў дыягностыкi i лячэння, — дадаў С. Малышка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0