У гарадскі аддзел міліцыі Наваполацка паступіла заява ад аператара сотавай сувязі аб крадзяжы 15 тэлефонаў агульным коштам больш за 10 000 рублёў з двух салонаў сотавай сувязі, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.
Міліцыя высветліла, што тэлефоны вынес 25-гадовы прамоўтэр кампаніі. Хлопец здаваў гаджэты ў ламбард, каб на атрыманыя грошы гуляць на гульнявых аўтаматах.
Хлопцу пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.