У Мінску маніпулятар смеццявоза пашкодзіў пяць аўтамабіляў. Інцыдэнт адбыўся днём 22 лютага, піша Tut.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца смеццявоза ехаў па вуліцы Мястроўская. Каля дома № 31 падчас руху ў транспартнага сродку ўпаў маніпулятар і разбіў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў.