22.02.2018 / 14:27

Гамяльчук адсядзеў 11 гадоў за згвалтаванне, а пасля выхаду з турмы згвалціў дзвюх жанчын за чатыры дні 19

Нядаўна па справе адбыўся суд. Мужчына атрымаў 16 гадоў, піша sb.by.

Самі злачынствы былі здзейсненыя летам 2017 года. 39-гадовы гамяльчук выйшаў на волю ў чэрвені. А ў жніўні згвалціў дзвюх жанчын.

Яго першай ахвярай стала выпадковая знаёмая, якой ён прапанаваў падняцца на 14-ы паверх дома, дзе мужчына прыкмеціў на адкрытым балконе лаўку. Спачатку мужчына запатрабаваў у сваёй ахвяры ювелірныя ўпрыгажэнні, размахваючы нажом, а затым скамандаваў ёй распрануцца. Як скажа затым пацярпелая, яна не супраціўлялася, бо баялася за сваё жыццё.

Другі гвалт адбыўся праз чатыры дні. Ахвярай стала жонка прыяцеля. З парай злачынца напярэдадні выпіваў, затым сустрэўся на рынку, каб пахмяліцца півам. Муж сышоў па справах, а жонка засталася разам з госцем. Той угаварыў яе прыйсці на здымную кватэру, дзе насуперак волі жанчыны авалодаў ёю.

На судзе мужчына віну не прызнаў.

УШ

0
Алесь / Адказаць
22.02.2018 / 14:51
Такое турмой не лечыцца.
28
Серж дубль / Адказаць
22.02.2018 / 14:59
На партизане написано, что возможно все было по согласию. Но сейчас кто же ему поверит верят женщинам.....
7
yy / Адказаць
22.02.2018 / 15:17
Толькі хімічная кастрацыя
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру