22.02.2018 / 14:44

Праваабаронца Алена Танкачова вярнулася ў Беларусь пасля трох гадоў дэпартацыі ФОТАФАКТ 12

На пераходзе «Каменны Лог», фота з фэйсбука Алеся Бяляцкага

«Вядома, я вельмі хвалююся. Радая, што мае блізкія сябры і калегі едуць са мной разам. Гэта цяпер самае важнае. Мы яшчэ знаходзімся на тэрыторыі памежнага пераходу, але трэба ўжо ехаць дахаты. Неўзабаве будзем дома», — расказала Алена Танкачова ў першыя хвіліны пасля вяртання, — піша Радыё Свабода.

У 2014 годзе яе пазбавілі віду на жыхарства (Алена — грамадзянка Расіі, жыве ў Беларусі 30 гадоў, з маленства) і дэпартавалі на 3 гады. Афіцыйная падстава — штрафы за перавышэнне хуткасьці. Праваабарончая супольнасць лічыць высылку Алены Танкачовай помстай за яе прафесійную дзейнасьць.

3 гады высылкі Алена правяла ў Вільні — «бліжэй да дому», як кажа яна сама. Некалькі разоў звярталася да беларускіх уладаў з просьбай скараціць тэрмін і заўжды атрымлівала адмову.

Сёння, 22 лютага Алена Танкачова ўехала ў Беларусь.

5
Вадим / Адказаць
22.02.2018 / 15:06
Если хочешь работать на благо Беларуси - получай белорусское гражданство.
7
Ядзя / Адказаць
22.02.2018 / 15:43
Што вы з ёй носіцеся, як з пісанай торбай? Раскажыце, якая РЭАЛЬНАЯ карысць беларусам ад дзейнасці гэтай так званай абаронцы? Што канкрэтна яна зрабіла, каго канкрэтна абараніла? Не трэба, калі ласка, пустога плявузгання пра барацьбу з рэжымам. Гэта краля так любіць Беларусь, што за трыццаць гадоў не схацела ні беларускага грамадзянства, ні навучыцца нармальна размаўляць па-беларуску. Калі ж уласна на Беларусь ёй пляваць, абы гранты замежныя, дык якога д'ябла вы яе рэкламуеце і робіце пакутніцу ды гераіню
1
lazy-bones / Адказаць
22.02.2018 / 16:07
Letuŭskuju havorku padvučyli? Čakajem na sukcesy ŭ biełaruskaje - u strachavańni biaz jaje nijak: Łahviniec paćvierdzić...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру