Поршнеў узначальваў кінастудыю 2,5 года.
Шэраг крыніцаў заяўляе, што Поршнеў пакіне пасаду з 1 сакавіка.
Ігар Поршнеў
Аляксандр Рыдван, начальнік аддзела кінематаграфіі Мінкульта адмовіўся ад каментароў.
Але інфармацыя пра звальненне праўдзівая, піша партал tut.by са спасылкай на ананімныя крыніцы з Міністэрства культуры.
На кінастудыі кажуць, што пакуль дырэктар працягвае працу, пра будучыню яго інфармацыі няма. Сам Ігар Поршнеў недасяжны для каментароў.
Звальненне Поршнева звязваюць з шэрагам правальных праектаў: апошнія стужкі кінастудыі не знайшлі папулярнасці і не акупіліся.
Сам ён скончыў маскоўскі ВГІК, вучыўся на эканамічным факультэце. Пасля працаваў на «Беларусьфільме», быў дырэктарам стужак (штосьці кшталту прадзюсера), здымаўся ў трэццяразрадных серыялах у эпізодах. Таксама працаваў прадзюсерам на НТВ, ОРТ, РТР у 1990-х гадах.
Сёлета Поршневу споўніцца 60 гадоў.