22.02.2018 / 17:44

Лыжнік і сноўбардыст пабіліся ў «Лагойску». Вынік — пералом і крымінальная справа 8

На начных катаннях ў гарналыжным комплексе «Лагойск» 16 лютага пабіліся сноўбардыст і лыжнік. У выніку 29-гадовы сноўбардыст з Мінска апынуўся ў бальніцы з лёгкай чэрапна-мазгавой траўмай і двухбаковым пераломам сківіцы, паведамляе Tut.by

Сведкі расказваюць, што ўсё пачалося са спрэчкі паміж адным з лыжнікаў і сноўбардыстаў з-за пад'ёмніка. Сварка скончылася тым, што абодва ўпалі на снег.

— Я заваліў лыжніка і трымаў яго, спрабаваў супакоіць, а ў гэты час іншы лыжнік ударыў мяне чаравіком па твары. А потым уцёк. Пакуль ахова паднялася на гару, ужо давялося выклікаць міліцыю, — кажа сноўбардыст, які да гэтага часу ляжыць у шпіталі.

Заведзена крымінальная справа па арт. 149 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

Завадатар канфлікту (першы лыжнік, з якім паспрачаўся сноўбардыст) знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

5
Žvir / Адказаць
22.02.2018 / 18:24
Usio praz adrenalin !
1
Депутат / Адказаць
22.02.2018 / 18:37
Завадатар канфлікту (першы лыжнік, з якім паспрачаўся сноўбардыст) знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
----------------
Восторгаюсь такими "спортсменами". Почти как велосипедисты с сигаретой в зубах...

https://nn.by/?c=ar&i=205212
2
ягер / Адказаць
22.02.2018 / 19:00
Пересмотрелись ОИ....Болеем за наших!!!!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру