22.02.2018 / 18:16

Дашкевіч і каманда за дзень сабралі 2000 подпісаў за беларускамоўны ўніверсітэт 16

Маладафронтавец і цясляр Зміцер Дашкевіч 21 лютага, у Дзень роднай мовы, ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку беларускамоўнай адукацыі, а таксама аб стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта.

Зміцер Дашкевіч. Фота Волі Афіцэравай.

Пікеты былі расстаўленыя па ўсяму Мінску, а таксама ў некаторых абласных цэнтрах.

«Сабралі каля 2000 подпісаў, — кажа Дашкевіч. — Гэта тыя, што сабраныя рукамі, а не ў інтэрнэце. Абсалютна задаволены вынікам, не чакаў, што так многа людзей падпішацца».

Па словах Змітра, найлепей падпісваліся на Кастрычніцкай плошчы і ў Малінаўцы. І там, і там сабралі каля 450 подпісаў. «А вось на Інстытуце культуры пераход вузкі, таму людзі слаба спыняліся», — кажа Зміцер.

Таксама пад петыцыяй можна падпісацца ў інтэрнэце. На дадзены момант пад ёй падпісалася 330 чалавек.

Што тычыцца іншых населеных пунктаў, то ў Баранавічах удалося сабраць каля 50 подпісаў. Ішоў збор у Чэрвені.

У панядзелак Зміцер Дашкевіч плануе перадаць сабраныя подпісы ў Савет міністраў і Міністэрства культуры. Пэтыцыя ўтрымлівае тры асноўныя пункты:

«1. распрацаваць праграму адраджэння беларускай мовы ў сферы адукацыі; 2. стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ; 3. стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўніверсітэт».

Зміцер Панкавец

51
Дмитр / Адказаць
22.02.2018 / 18:24
2000 тысячи подписей? Все население Минска подписалось?)) такое только за русский язык возможно
48
Ляксандра / Адказаць
22.02.2018 / 19:14
А я падумаў:чаго гэта з даннай нагоды так радавацца?Па ўсёй Беларусі аж 2000 подпісаў.З улікам таго,што там усе беларускамоўныя падпісаліся.Ну,хаця б тысяч 200 ад 9,5 мільёнаў.
3
Юрась Беларус / Адказаць
22.02.2018 / 19:17
Яшчэ можна падпісаць у інтэрнэце: https://petitions.by/petitions/1382.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру