Такую заяву зрабіў міністр абароны краіны Гэвін Уільямсан (Gavin Williamson), паведамляе The Times.

Уільямсан паказаў на ўсё большае ўзмацненне Крамля: дзесяціразовае павелічэнне колькасці падлодак у Атлантычным акіяне, рост прысутнасці Расіі ў Міжземным моры і ваенныя дзеянні ў Сірыі. Ён падкрэсліў, што калі не прыняць меры, то Злучанае Каралеўства будзе «менш абароненым, чым павінна быць».

Кіраўнік абароннага ведамства прапанаваў павялічыць выдаткі на вайскова-прамысловы комплекс і рэфармаваць сілавыя структуры. Гэта, паводле яго слоў, будзе неабходна ў выпадку ваеннага сутыкнення паміж дзвюма дзяржавамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0