Прапагандысцкія ток-шоў на расійскім тэлебачанні працягваюць прабіваць дно. На гэты раз у эфіры канала НТВ тэлевядучы Андрэй Норкін пабіўся з украінскім адвакатам Дзмітрыем Суворавым падчас абмеркавання сітуацыі на Данбасе ў жывым эфіры.

Інцыдэнт адбыўся на праграме «Месца сустрэчы». Госць эфіру, нямецкі дэпутат Андрэас Маурэр, заявіў, што на Данбасе ўкраінская армія абстрэльвае мірнае насельніцтва. У адказ Сувораў запатрабаваў доказаў. Норкін падышоў да яго і ўзяў за плячо, пасля гэтага пачалася бойка.

Другая вядучая праграмы, журналістка Вольга Бялова, пашкадавала, што не зрабіла таго ж, што і Норкін:

«Пасля таго хамства і беспрынцыповай пазіцыі, агучанай украінскім экспертам, іншага зыходу быць не магло. Я, на жаль, жанчына, і не змагла прыкласці руку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0