Кампанія Ілана Маска SpaceX запусціла ракету Falcon 9 з двума спадарожнікамі для забеспячэння глабальнага інтэрнэту.

Запуск адбыўся 22 лютага ў 17:17 па беларускім часе з ваенна-паветранай базы Вандэнберг. Першапачаткова ён планаваўся на 17 лютага, аднак яго тройчы пераносілі з-за ўмоў надвор'я і тэхнічных непаладак.

Апараты Microsat-2a і Microsat-2b — першыя два з сістэмы ў 12 тысяч спадарожнікаў, з дапамогай якіх SpaceX разлічвае забяспечыць інтэрнэтам практычна любую кропку Зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0