Улады Аргенціны раскрылі схему з пастаўкай наркотыкаў праз дыпмісію ў Еўропу і Расію, піша мясцовая газета.
У снежні 2016 года ў Міністэрстве бяспекі раздаўся званок ад расійскага пасла. Ён знайшоў 12 дыпламатычных пасылак з какаінам у школе пры пасольстве, піша аргенцінская газета Todo Noticias. Па дадзеных выдання, праваахоўныя органы выявілі 389 кг наркотыку, пафасаванага ў 360 пакетаў. Аб выяўленні перадае Associated Press са спасылкай на міністра бяспекі краіны.
Валізкі прынёс супрацоўнік пасольства ў ліпені 2016 года, які ў тым жа годзе пакінуў дыпмісію, піша газета. Паводле яе даных, расследаванне высветліла, што да гэтага былі датычныя пяцёра: два чалавекі ў Аргенціне і трое ў Расіі, яны затрыманыя. Сярод іх інспектар паліцыі Буэнас-Айрэса і «былы расійскі чыноўнік» (па дадзеных AP — супрацоўнік пасольства). Яшчэ адзін чалавек хаваецца на тэрыторыі Германіі, гаворыцца ў артыкуле.
Па дадзеных аргенцінскага выдання, пасылкі з наркотыкам планавалася пераправіць дыпламатычнай поштай у Расію і «некаторыя краіны Еўропы».