З расійскага серыяла «Востраў», які ў Беларусі трансляваў тэлеканал ТНТ-International (Беларусь), у адной з серый гледачы не ўбачылі дзве сцэны з удзелам акцёра, які граў ролю Аляксандра Лукашэнкі.

Станіслаў глядзеў серыял «Востраў» у запісе па лічбавым тэлебачанні velcom.

— Я гляджу серыял на ТНТ Int, а мая дачка — у «Вконтакте». Яна здзівілася гэтаму эпізоду і распавяла мне. Я быў здзіўлены наяўнасці цэнзуры на расійскім канале. Як гэта магчыма? Хоць зараз зразумела, чаму серыі выходзяць на адну пазней, — мяркуе Станіслаў.

Паводле сюжэта, персанаж Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца ў двух эпізодах серыі, у снах аднаго з галоўных герояў.

Яго твару не паказваюць, але па характэрнай мове пазнаць дзейную асобу не складзе праблем. У першы раз пад песню «Касіў Ясь канюшыну» Лукашэнка з'яўляецца ў начным клубе і зачытвае вясельнае віншаванне з паштоўкі.

У другі раз ён з'яўляецца, каб сказаць словы таму ж герою, толькі ўжо чалавеку сямейнаму: «Вяселле, адпал, кураж — усё гэта, вядома, выдатна. Толькі рана ці позна гэта ўсё пройдзе. Таму як і дзеўкі ўсё пасталеюць, і дыска-бар твой любімы зачыняць. А вось гэтыя дзверы, Лёха, яны будуць чакаць цябе заўсёды. Таму сям'я — гэта самае галоўнае ў жыцці. Згодны?»

Кіраўнік ТАА «Трыа Медыя» (праваўладальнік ТНТ International Беларусь) Сяргей Булацкі паведаміў, што ў праграме вяшчання беларускі офіс нічога не мяняе.

— Мы транслюем тое, што нам выдае Масква. Калі нехта глядзяць ТНТ федэральнае, то яно адрозніваецца ад ТНТ міжнароднай версіі, — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?