«У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я (снег, вецер, галалёдзіца) і прагназаванымі маразамі да 25 градусаў, рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак на асабістым транспарце на далёкія адлегласці. Асабліва гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком, — адзначылі ў ДАІ. — У выпадку крайняй неабходнасці адпраўляйцеся ў дарогу, толькі старанна праверыўшы аўтамабіль і пераканаўшыся ў яго тэхнічнай спраўнасці, каб не апынуцца на трасе ў небяспечнай сітуацыі».
Праца Дзяржаўтаінспекцыі ў сувязі са складанымі і небяспечнымі метэаралагічнымі з'явамі арганізавана па ўзмоцненым варыянце нясення службы. інспектары ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі кіроўцам і пешаходам.