«Усе нашы жанчыны сёння, можна сказаць, вайскоўцы. Тыя, хто знаходзяцца ў тыле мужыкоў, якія служаць, хіба не ваенныя? Тыя, хто змагаюцца разам з намі ва Узброеных Сілах, і нават тыя кволыя дзяўчыны, якія сёння прынеслі нам чарговую перамогу ў Рэспубліцы Карэя, яны таксама вайскоўцы «, — сказаў Лукашэнка.
Ён назваў жанчын «слабым полам» і заклікаў віншаваць з 23 лютага і іх, а не толькі мужчын.