23.02.2018 / 12:47

Другога расійскага спартсмена злавілі на допінгу на Алімпіядзе 11

ria.ru

Расійская бабслеістка Надзея Сяргеева здала станоўчую допінг-пробу ў Пхёнчхане-2018.

Проба была здадзена некалькі дзён таму. Факт наяўнасці забароненага прэпарата ў тэсце Сяргеевай пацвердзіў прэзідэнт Федэрацыі бабслея Расіі Аляксандр Зубкоў.

Паведамляецца, што ў пробе Сяргеевай знойдзены не мельдоній, але іншы прэпарат для сэрца трыметазідзін.

Сяргеева разам з Анастасіяй Качэржавай заняла 12-е месца ў спаборніцтвах двоек.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

0
Да уж... / Адказаць
23.02.2018 / 13:39
Они там что, на зло этот мельдоний жрут?
1
Бенедзікт / Адказаць
23.02.2018 / 13:41
Гэта не сэнсацыя. Сэнсацыя была б, калі ў расейцаў не знайшлі допінгу.
0
Пятрок / Адказаць
23.02.2018 / 13:49
Никогда такого не было. И вот опять...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру