Перамовы паміж Расіяй і Беларуссю аб цане газу для Мінска могуць аднавіцца ў канцы сакавіка. Пра гэта паведаміў беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

У красавіку 2017 г. бакі дасягнулі дамоўленасці па цэнах на газ да канца 2019 г. «Што тычыцца стасункаў з 2020 года па 1 студзеня 2025 года, калі павінен быць створаны адзіны рынак нафты і газу, то мы ў стадыі перамоваў», — заявіў віцэ-прэм'ер.

«Зразумела, што мы ставім пытанне так, што цана газу на мяжы Расіі і Беларусі павінна быць калі не роўная, то вельмі блізкая да цаны газу ў Смаленскай вобласці», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0