Рэч у тым, што працоўная пятніца перанесеная з 9 сакавіка на 3 сакавіка (субота).
Такім чынам на гэтым тыдні трэба працаваць ажно шэсць рабочых дзён: з панядзелка (26 лютага) па суботу (3 сакавіка).
Затое праз тыдзень будзе цэлыя чатыры выходныя: з 8 па 11 сакавіка (чацвер — нядзеля).
Наступныя адносна вялікія выходныя будуць у сярэдзіне красавіка.
Тады беларусы будуць адпачываць тры дні: з 15 па 17 красавіка з прычыны адзначэння ў апошні з гэтых дзён Радаўніцы. Субота 14 красавіка будзе працоўнай.