«За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязяў Беларусі і Літвы, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку ўзнагародзіць галоўнага рэдактара газеты «Літоўскі кур’ер» закрытага акцыянернага таварыства «ЛК Массмедыя» Траццякова Валерыя Артамонавіча ордэнам Францыска Скарыны», — такі ўказ, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам з'явіўся на Нацыянальным прававым партале.
Хто такі Валерый Траццякоў і якім рэсурсам ён кіруе?
Фота sputniknews.lt
Сайт «Литовский КурьерЪ» — адзін з самых папулярных рускамоўных сайтаў у Літве.
Адметнасць гэтага рэсурса ў тым, што рэдактары разбаўляюць навіны меркаваннямі, якія падтрымліваюць тэзісы расійскай прапаганды: у Еўропе — «крызіс», Літва — палігон для палітычных маніпуляцый іншых, ЗША — кепскі і слабы саюзнік, літоўскае грамадства — «расколатае», заходнія СМІ — «прамываюць мазгі», захоп Літвы СССР — гэта не акупацыя і гд.
Партнёрскімі рэсурсамі на сайце «Літоўскага кур'ера», сярод іншых, значыцца і «Рэгнум».
Гэты ж Валерый Траццякоў раней атрымліваў медаль Пушкіна ад Уладзіміра Пуціна.
«Мяне ўзнагародзілі менавіта за гэтыя заслугі: за захаванне рускай мовы, прасоўвання расійскай культуры, за аб'ектыўныя матэрыялы пра літоўска-расійскія адносіны, за маю канкрэтную работу, якую, як я лічу, я раблю шчыра», — тлумачыў ён узнагароду ад Пуціна літоўскаму «Спутніку».