Над яго стварэннем працавала цэлая каманда з грамадскіх актывістаў, праграмістаў, тэсціроўшчыкаў і дызайнераў. Так, непасрэдны дызайн сайта распрацаваў публіцыст і дызайнер Стась Карпаў. Курыраваў працэс блогер Эдуард Пальчыс.

Сайт змяшчае адваротны адлік да святкавання 25 сакавіка, кропкі на мапе Беларусі са значнымі падзеямі ў гонар гэтага дня.

Стваральнікі адзначаюць, што пакуль што на сайце не даступныя некаторыя дробныя дэталі: напрыклад, не адлюстроўваюцца прэв’ю пры размяшчэнні спасылак у сацыяльных сетках ці мэсэнджарах. Але ўсё гэта — часовыя праблемы, запэўнівае ініцыятыўная група святкавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?