23.02.2018 / 16:13

Ускрылася схема закупаў медтэхнікі за бюджэтныя грошы: цэны завышалі ў 14 разоў, наварвалі мільёны еўра 37

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь выявілі злачынную схему закупак медтэхнікі за бюджэтныя сродкі. Сума шкоды ідзе на мільёны рублёў, паведамляе сайт МУС.

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы праводзіліся ў рамках праверкі інфармацыі аб хабарніцтве і злоўжываннях у сістэме аховы здароўя. Выяўлена, што арганізатарамі крымінальнай схемы з'яўляюцца жыхары г. Мінска. Шляхам падмены таварасуправаджальных дакументаў зламыснікі павялічвалі кошт медтэхнікі замежнай вытворчасці і праз падкантрольныя кампаніі (зарэгістраваны ў Беларусі, Эстоніі і Вялікабрытаніі) ажыццяўлялі іх пастаўку для медустаноў нашай краіны.

Кошт абсталявання завышаўся ў 2—3 разы, а ў некаторых выпадках — да 14 разоў. Толькі ў выніку выканання аднаго кантракта на пастаўку медтэхнікі коштам 7 млн еўра для анкадыспансера ў 2014 годзе на сваіх пасрэдніцкіх паслугах яны зарабілі 4 млн еўра.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па матэрыялах ГУБАЗіК у дачыненні да ўдзельнікаў арганізаванай групы заведзеная крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (Махлярства). Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 12 арганізатараў і ўдзельнікаў махінацый з бюджэтнымі сродкамі.

У ходзе ператрусаў канфіскаваныя буйныя сумы замежнай валюты, транспартныя сродкі прэміум-класа, накладзены арышт на нерухомую маёмасць (кватэры, катэджы). Удзельнікамі злачыннай групы ў лік пагашэння нанесенай шкоды дзяржаве ўжо кампенсавана сума ў паўтара мільёна еўра.

Чытайце таксама: Расследаванне: як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках

3
?? / Адказаць
23.02.2018 / 16:22
У якой яшчэ краіне так шануюць злодзеяў, што не паведамляюць прозвішчы грамадскасці? Класава блізкія ці што?
0
Паляшук / Адказаць
23.02.2018 / 16:39
А министр тут не прычым?
10
Сярожка-Сынок / Адказаць
23.02.2018 / 16:43
??,  Законам прадбачана, што яны маюць на гэта права, пакуль идзе следства..Нажаль...
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру